У Беларусі на 7 жніўня зарэгістраваныя 68 614 (+111) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 64 200 (+444) пацыентаў, памерлі — 583 (+3), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 353 657 тэстаў.

Прафесар Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Анатоль Альтштейн паведаміў радыёстанцыі «Говорит Москва», што супрацьпаказанні да вакцыны — гэта тэмпература і алергічная рэакцыя. У астатніх выпадках можна вакцынавацца, адзначыў ён.

«Чалавек у момант вакцынацыі павінен добра сябе адчуваць, у яго не павінна быць тэмпературы. Калі чалавек, які пакутуе алергічнымі рэакцыямі, ведае, што такія прышчэпкі выклікаюць у яго ўскладненні, ён павінен пра гэта паведаміць і, хутчэй за ўсё, устрымацца. Супрацьпаказанняў няма і для пажылых людзей, калі яны добра сябе адчуваюць».

Хроніка каранавіруса ў Гродне