Навіны

Праваабаронцы: на Гродзеншчыне бесперапынна назіраюць 10 з 78 назіральнікаў, аднаго выдаліла міліцыя

У Гродзенскай вобласці стварылі 656 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта. Кампанія «Права выбару» вылучыла 78 назіральнікаў, якія павінны былі працаваць на 50-ці участках. На дадзены момант бесперапыннае назіранне ідзе толькі на пяці ўчастках у Слоніме, на чатырох участках — у Лідзе і Бярозаўцы, адным участку — у Гродне, паведамляюць праваабаронцы з кампаніі «Права выбару».

Чаму назіральнікаў не дапускаюць на ўчасткі?

На паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі 22 ліпеня Лідзія Ярмошына, спаслаўшыся на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, прапанавала паменшыць колькасць назіральнікаў на участках да пяці ў асноўны дзень і да трох — у дні датэрміновага галасавання. Рашэнне прынялі аднагалосна. ЦВК накіраваў рэкамендацыі ўчастковым камісіям з графікамі прысутнасці назіральнікаў: для перыяду датэрміновага галасавання і для дня выбараў.

То бок назіральнікі ад «Права выбару» атрымліваюць акрэдытацыю, але маюць права прыйсці на ўчастак толькі ў пэўны час, які не заняты назіральнікамі з іншых арганізацый. Як правіла, гэта БРСМ, «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Федэрыцыя прафсаюзаў Беларусі», міжнародныя назіральнікі, якія прадстаўляюць Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Ва ўчастковых камісіях назіральнікам ад «Права выбару» тлумачаць, што графік прысутнасці назіральнікаў на ўчастку ўжо складзены. Фактычна, ён працуе як жывая чарга — хто з назіральнікаў прыйшоў акрэдытавацца раней, таго і ўпісалі на пэўны час.

Права выбару

Кампанія «Права Выбару-2020» аб’ядноўвае восем палітычных і грамадзянскіх структур: Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю (БХД), Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду) (БСДП), ПАГА «Рух «За Свабоду», Аб’яднаную Грамадзянскую партыю (АГП), Беларускую партыю «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Прадстаўнікі кампаніі робяць акцэнт на «актыўнае назіранне», якое ўключае ў сябе мабілізацыю валанцёраў не толькі для фіксацыі, але і для актыўнага процідзеяння парушэнням.

Чаму важнае менавіта бесперапыннае назіранне?

Бесперапыннае назіранне патрэбна для таго, каб праваабаронцы бачылі ўвесь працэс: палічылі яўку, зафіксавалі парушэнні падчас выбараў.

 — Толькі ў гэтым выпадку мы можам сказаць, што выбары праходзілі сумненна і адкрыта, або наадварот, — кажа Сяргей Верамеенка, каардынатар па Гродзенскай вобласці ад кампаніі «Права выбару».

На Гродзеншчыне — масавыя парушэнні

 — Я магу зрабіць выснову, што на Гродзенчышне ідуць масавыя парушэнні выбарчага заканадаўства, — кажа Сяргей Верамеенка.

На 4 жніўня пададзена 47 скаргаў аб недапушчэнні да назірання на ўчастках. У Лідзе і Слоніме засталіся некалькі назіральнікаў, якія стаяць у фае і пры адкрытых дзвярах назіраюць за ўчасткам. У Гродне ўсіх прымусілі пакінуць памяшканне. Пры гэтым складаецца скарга ў пракуратуру на дзеянні службовай асобы, якая не дазваляе карыстацца канстутыцыйнымі правамі і выконваць абавязкі назіральніка.

У Гродне аднаго назіральніка, які стаяў каля ўчастка, выдаліла міліцыя. Нарад міліцыі таксама прыехаў да ўчастка ў СШ № 28. Назіральнікі сышлі да яго прыезду, каб «пазбегнуць канфліктаў», паведамілі праваабаронцы.

 — Акрамя таго, на участках масава парушаюцца санітарна-эпідыміялагічныя патрабаванні: нідзе не вымяраюць тэмператару, максімум, што ёсць — антысэптыкі, пальчаткі. На некаторых участках ёсць маскі, якімі могуць скарыстацца выбаршчыкі. У кабінах для галасавання ёсць шторкі, але кабіны адчыненыя — гэта грубае паршэнне таямніцы галасавання паводле арт. 68 Канстытуцыі, — сказаў Сяргей Верамеенка.

Чаму да пастановы ЦВК ёсць пытанні?

 — Выбарчы кодэкс не прадугледжвае абмежавання колькасці назіральнікаў. Значыць, пастанова ЦВК не з’яўлецца законнай. Гэта падзаконны акт, які парушае сам кодэкс і Канстытуцыю. У сітуацыі пандэміі праводзіць выбары — злачынства. Калі прынята такое рашэнне, мы можам толькі фіксаваць гэта, — сказаў Сяргей Верамеенка.

Па стане на 3 жніўня выбарчыя камісіі акрэдытавалі беспрэцэдэнтную колькасць нацыянальных назіральнікаў - 48 642 грамадзян. Большасць назіральнікаў вылучылі грамадскія аб’яднанні - 33 013, затым — грамадзяне шляхам падачы заяў (10 501). Наступныя па колькасці - палітычныя партыі (2 606) і працоўныя калектывы (2 522).

 — Назіральнікаў заявілася значна больш, чым у мінулыя кампаніі. Людзі прыходзяць і просяць дапамагчы з акрэдытацыяй і напісаннем скаргаў. Будзем дапамагаць і накіроўваць.

Ці паўплывалі заклікі не ісці на датэрміновае назіранне?

На адным з участкаў у Слоніме на 13.00 4 жніўня прагаласаваў адзін чалавек, паведаміў назіральнік праваабаронцам.

 — З улікам таго, што некаторыя кандыдаты заклікалі не хадзіць галасаваць датэрмінова, чакалася, што людзі ў адноўным будуць прыходзіць 9-га жніўня. Як насамрэч, мы не можам казаць, бо працэс галасавання мы не назіраем і аб’ектыўную ацэнку даць не можам.

І што далей?

«Права выбару» складзе выніковую справаздачу. 10-га жніўня прадстаўнікі кампаніі дадуць прэсс-канферэнцыю. У справаздачы будзе сказана, чаму выбары не адпавядаць ні беларускім, ні міжнародным стандартам выбараў. Справаздача будзе ў адкрытым доступе — з ёй могуць азнаёміцца ўсе жадаючыя.

Справаздачу перададуць у АБСЕ, прадстаўнікі якой упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі не прымуць удзел у назіранні ў сувязі з несвоечасова адпраўленым запрашэннем ад беларускага боку. На аснове справаздачы ў АБСЕ зробяць выснову, ці адпавядалі выбары прынцыпу адкрытасці і празрыстаці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024