На тэрыторыі Зэльвенскага вадасховішча арганізуюць арганічнае рыбаводства, адкрыюць рэстаран і ўсталююць вулічныя трэнажоры. Мясцовыя ўлады распрацавалі варыянты развіцця інфраструктуры, а мясцовыя прадпрымальнікі іх станоўча ацанілі, паведаміла grodnonews.by.
Варыянты паляпшэння інфраструктуры распрацавала рабочая група ў складзе прадстаўнікоў органаў мясцовай улады, Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, ТАА «Біяком». Пра гэта распавяла намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Ніна Галыня.
Зэльвенскія прадпрымальнікі ацанілі некаторыя ідэі. У сваю чаргу яны прапанавалі ўсталяваць на дамбе элінгі - месца для захоўвання плавальных сродкаў і пражывання адпачывальнікаў. Таксама прадпрымальнікі плануюць распрацаваць веламаршрут вакол вадасховішча.
Інвестыцыйныя пляцоўкі вызначылі пад натуральнае рыбаводства, міні-цэх па перапрацоўцы рыбы, аздараўленчы цэнтр у Лаўрынавічах, кафэ або рэстаран, комплекс элінгаў.
Вадасховішча і інфраструктуру будуць выкарыстоўваць у навукова-практычным кірунку. Навукова абгрунтавана яго выкарыстанне для развіцця аквакультуры, рэкрэацыі, арганічнага рыбаводства, арганічнай сельскай гаспадаркі.
Плануецца таксама асвятленне вадаёма шляхам засялення хларэлы, якая актыўна змагаецца з цвяценнем сіне-зялёных водарасцяў. У большасці выпадкаў эфект становіцца прыкметны праз 1−2 тыдні і дзейнічае ўвесь сезон да поўнага збавення вадаёма ад цвіцення. Хларэла можа быць выкарыстана ў вытворчасці кармоў для рыб і сельскагаспадарчых жывёл, атрымання біялагічна актыўных рэчываў для харчовай прамысловасці.
На тэрыторыі ўзвядуць гадавальнік па вырошчванні рэдкіх каштоўных відаў рыб, у тым ліку ўнесеных у Чырвоную кнігу. Вырошчваць будуць каштоўныя пароды рыб: сцерлядзь, судак, вугры. Усё гэта ў комплексе з падрыхтоўкай адпаведных кадраў - рыбаводаў-іхціёпатолагаў.
Мерапрыемствы плана комплекснага развіцця Зэльвенскага вадасховішча намечана рэалізаваць на зямельных участках плошчай 19,22 гектара, у тым ліку 5,62 гектара — новыя ўчасткі. Кошт праекта — 12,5 мільёна рублёў.
Прапрацоўваецца пытанне аб уключэнні аб’екта ў абласную інвестыцыйную праграму на 2021 год, што дазволіць прыступіць да стварэння горадабудаўнічага праекта прылеглай да вадасховішча тэрыторыі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…