Падапечныя Ігара Кавалевіча працягваюць сваю бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі. 1 жніўня «Нёман» на сваім стадыёне абыграў «Дынама-Мінск» — 1:0. Адзіны гол у матчы забіў Даніэль Стойкавіч.

Гродзенцы забілі адразу ў пачатку другога тайма. Пасля падачы Слабашэвіча Стойкавіч першым закрануў мяч галавой і адправіў яго ў сетку варот «Дынама».

«Нёман» — «Дынама-Мінск» — 1:0

Гродзенскі клуб не прайграе ўжо 11 паядынкаў запар і не прапускае восем матчаў запар. Гэта клубны рэкорд.

У турнірнай табліцы «Нёман» ідзе на трэцім месцы і мае ў сваім актыве 37 ачкоў.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life