Новости

У Беларусі за суткі пацвердзілі 143 новых выпадкаў каранавіруса. Другую хвалю ў краіне чакаюць да канца года

Па стане на 31 ліпеня каранавірусам заразіліся 67 808 беларусаў, ачунялі і выпісаныя 62 444 пацыенты. 559 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 143 новыя выпадкі (за папярэднія суткі зафіксавалі 147), паводле афіцыйных звестак, памерлі 6 чалавек, 679 пацыентаў паправіліся.

Усяго за час распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 299 428 тэстаў.

Калі прыйдзе другая хваля

Магчымую другую хвалю захворвання каранавірусам ў Беларусі чакаюць у лістападзе-снежні, піша T*T.BY са спасылкай на намесніка міністра аховы здароўя Алену Богдан. Яна распавяла пра гэта 30 ліпеня ў Ганцавічах у Брэсцкай вобласці на сустрэчы з выбаршчыкамі, як давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі.

Па яе словах, папаўняюцца запасы індывідуальных сродкаў абароны: ад рэспіратараў трэцяга класа аховы да пальчатак, ствараецца неабходны запас лекаў. Клінічныя пратаколы па лячэнні пацыентаў з COVID-19 пакуль мяняць не будуць, бо яны, па словах Богдан, працаздольныя.

Алена Богдан расказала, што, рыхтуючыся да магчымай другой хвалі, працягваюць рэканструкцыю бальніц, якія будуць апорнымі для аказання дапамогі пацыентам з каронавірусам. Там у тым ліку робяць дадатковыя пункту кіслароду. У час другой хвалі медыкі будуць старацца ў першую чаргу справіцца сіламі тэрапеўтычных аддзяленняў.

Таксама ўжо распрацавалі электронную сістэму маніторынгу захворванняў, і гэтую сістэму плануюць усталяваць на аддаленыя працоўныя месцы, каб у час другой хвалі інфармацыю збіралі не ўручную, а была адзіная сістэма з дыстанцыйным доступам.

— Яшчэ адна наша задача — падрыхтавацца не толькі да другой хвалі, але і не дапусціць цыркуляцыі сезоннага віруса грыпу. Наша задача ў верасні-кастрычніку правесці вакцынацыю насельніцтва ад грыпу, — сказала Алена Богдан.

Яна таксама адзначыла, што ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыі вясной-летам у тым ліку дапамог вялікі ложкавы фонд у бальніцах. Па яе словах, у нас 10 ложкаў на 1 тысячу насельніцтва. Таксама яна сказала, што ў краіне да гэтага часу ёсць фельчарска-акушэрскія пункты ў месцах, дзе пражываюць 130−150 чалавек.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025