«Цяпер, думаю, менавіта той час, калі трэба гаварыць адкрыта і адстойваць сваё законнае меркаванне. І хай не для свайго дабра, так для дабра агульнага, дабра нашых дзяцей», — так пракаментаваў сваю заяву дырэктар ЦСК «Нёман» Віктар Шумель. Адкрыты ліст прафсаюзам ён апублікаваў 30 ліпеня ў сваіх сацыяльных сетках.
Віктар Шумель звярнуўся з адкрытым лістом да Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, Міхаілу Ордзе. Кажа, што ніколі свайго меркавання не хаваў, але ішоў на кампрамісы і не заўсёды адстойваў яго. Але цяпер ён не можа маўчаць.
Вось, што ён напісаў у лісце:
«Вы, будучи председателем федерации профсоюзов Беларуси, приняли 15 июля 2020 года заявление в поддержку Александра Григорьевича Лукашенко на предстоящих выборах. Вы открыто и недвусмысленно заявили от имени возглавляемой Вами организации, членом которой являюсь и я: „…И мы, организация трудящихся, приняли решение о поддержке на предстоящих выборах Александра Григорьевича Лукашенко. Это наше общее решение“. Также, Вы призвали всех граждан сделать выбор в пользу данного кандидата в Президенты.
Данные действия с Вашей стороны вызвали недовольство в коллективе и многие, включая меня, подали заявления о выходе из состава профсоюза. Основной причиной недовольства является несогласие с высказанной Вами позицией относительно поддержки вышеназванного кандидата в Президенты. Далеко не „общее“ мнение Вы высказали, чем с большой вероятностью можете повлиять на мнение других».
Заявы на выхад з прафсаюзу падалі, акрамя Шумеля, каля 50 супрацоўнікаў ЦСК «Нёман».
Шумелі ў каментары на фэйсбуку піша:
«Очень многое зависит от того, выскажем ли мы своё мнение открыто, ведь каждый думает „я один?“. Но мы не одни со своим мнением! Как оказалось, нас много. И мнения у нас очень схожи. Но каждого держат свои причины, я их не осуждаю. Многие люди уже открыто высказали о своих мыслях и многие, лишь за это мнение, страдают — в лучшем случае, просто лишаются работы. Хотя, у них стоит спросить страдание ли это».
Шумелі просіць Міхаіла Орду адмовіцца ад заяў, не датычных прамой дзейнасці федэрацыі прафсаюзаў, адкрыта адмовіцца ад падтрымкі федэрацыяй любога з кандыдатаў у прэзідэнты і зрабіць публічную заяву пра нейтралітэт.
Хто такі Віктар Шумель?
Віктар Шумель стаў дырэктарам ЦСК «Нёман» у 2017 годзе. У 2015−2017 гг. ён працаваў спачатку інспектарам, а потым начальніка парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» (уваходзіць у структуру ЦСК «Нёман»). Віктар Шумель — актыўны ўдзельнік гродзенскіх, беларускіх і міжнародных спаборніцтваў па бегу, спартыўным арыентаванні і веласпорце.