Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заявіў журналістам 30 ліпеня пасля выхаду з экстраннага пасяджэння Цэнтрвыбаркама, што не выключана абмежавання інтэрнэту ў краіне, піша «Наша Н**а».
«Я пацікавіўся ў дзяржсакратара Раўкова пра магчымае абмежаванне інтэрнэту. Мне быў дадзены адказ, што ў выпадку, калі яны палічаць, што адтуль зыходзіць прамая пагроза бяспецы краіны, то такога кроку не выключаюць, адключыць інтэрнэт», — сказаў Андрэй Дзмітрыеў.
Чытайце таксама: Кандыдатаў папярэдзілі аб правакацыях. Раўкоў: шукаюць яшчэ 170 тэрарыстаў, пад Псковам — дзве групоўкі
Напярэдадні першы намеснік МУС Беларусі Генадзь Казакевіч на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў, што інтэрнэт стаў часткай паліттэхналогіі, піша канал, чый сайт прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.
«…Альбо тэхналогіяй „каляровых рэвалюцый“. Галоўную небяспеку прадстаўляюць не самыя камунікацыі, а людзі, якія за гэтым стаяць. Якія арганізуюць, накіроўваюць, прыцягваюць і штучна ствараюць пратэставую масу і сацыяльна-палітэчны напружанне, якое насамрэч не існуе».
«Ланцугі салідарнасці» ў чэрвені і ліпені Казакевіч назваў несанкцыянаванымі. Акцыі, паводле яго, былі ініцыяваныя цягам некалькіх гадзінаў у сацыяльных сетках і з-за мяжы.
Казакевіч дадаў, што адміністратары Telegram-каналаў нясуць персанальную адказнасць за дзеянні ў сетках.