Сёння ноччу супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, піша БелТА. Падрабязнасцяў пакуль ніхто не паведамляе.
Якія-небудзь падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Сакратарыят Рады бяспекі Беларусі і прэс-служба КДБ недаступныя для каментароў, піша T*T.BY.
Іншыя сілавыя ведамствы пакуль таксама не камэнтуюць інфармацыю:
«Ніякай дадатковай інфармацыі ў нас пакуль няма», — паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Аналагічны адказ атрымалі і ў МУС.
Раней Аляксанар Лукашэнка заявіў, што для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі могуць выкарыстоўваць навучаных баевікоў прыватных ваенных кампаній. Пра гэта таксама казаў і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, нагадвае «Радыё С**бода».
«Дзяржсакратар [Савета бяспекі Андрэй Раўкоў] правільна сказаў, што ўсякія вайны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала „майданутых“), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у межах „ПВК“ (прыватныя ваенныя кампаніі. — РС) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах», — адзначыў Лукашэнка 24 ліпеня падчас паездкі ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.