Навіны

У Гродне ў два разы павялічылася колькасць прастытутак-гомасэксуалаў

За шэсць месяцаў 2020 года міліцыя склала 59 пратаколаў за занятак прастытуцыяй. З іх 18 — на мужчын, якія аказвалі паслугі гомасэксуалам. Гэта ў два разы больш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На адным з сайтаў знаёмстваў міліцыя знайшла 22-гадовага жыхара Гродзенскага раёна. З ім дамовіліся аб сустрэчы.

Малады чалавек прыбыў на месца, дзе яму заплацілі авансам 50 рублёў. Пасля суразмоўцы прадставіліся супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да хлопца склалі пратакол за занятак прастытуцыяй.

Па арт. 17.5 КоАП за прастытуцыю пагражае штраф у памеры ад 6 да 20 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025