За шэсць месяцаў 2020 года міліцыя склала 59 пратаколаў за занятак прастытуцыяй. З іх 18 — на мужчын, якія аказвалі паслугі гомасэксуалам. Гэта ў два разы больш, чым за той жа перыяд у мінулым годзе, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На адным з сайтаў знаёмстваў міліцыя знайшла 22-гадовага жыхара Гродзенскага раёна. З ім дамовіліся аб сустрэчы.
Малады чалавек прыбыў на месца, дзе яму заплацілі авансам 50 рублёў. Пасля суразмоўцы прадставіліся супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама. У дачыненні да хлопца склалі пратакол за занятак прастытуцыяй.
Па арт. 17.5 КоАП за прастытуцыю пагражае штраф у памеры ад 6 да 20 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.