Фота: youtube.com
Аляксандр Шышоў ў сакавіку 2020 дастаў са сметніцы ля абменніка 100 $. Чакаў звароты ад гаспадара, але замест яго праз месяц яго пачала шукаць міліцыя. Аляксандр праз міліцыю знайшоў гаспадара, вярнуў грошы, а на яго завялі крымінальную справу за крадзеж (ч.2 арт. 205 КК). Першае пасяджэнне прайшло ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 ліпеня.
Справу разглядаў суддзя Валерый Шпак. На пасяджэнне Аляксандр не з’явіўся. Верагодна, з-за хваробы, паведамілі ў судзе. Пасяджэнні адновяцца, калі абвінавачаны патлумачыць суду прычыны няяўкі. Пра іх Hrodna.life Аляксандр не распавёў.
Раней Аляксандр Шышоў не пагадзіўся з кваліфікацыяй яго дзеянняў органамі папярэдняга расследавання па ч. 2 арт. 205 КК. Адвакат заявіў хадайніцтва аб спыненні расследавання ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Аляксандра складу злачынства. Хадайніцтва не задаволілі.
Паводле арт. 205 КК (Крадзеж) вінаватых караюць грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Чытайце падрабязней: В тюрьму за $ 100: как вернуть деньги владельцу и попасть в СИЗО
У Беларусі пачынаецца нарыхтоўка бярозавага соку. У Слонімскім лясгасе ўжо расказалі, колькі ён будзе каштаваць…
"Дварэцкі льнозавод" закупляе беспілотнік "сельскагаспадарчага прызначэння". З яго будуць распыляць ўгнаенні. У закупцы павінен ісці…
"Скажы дзякуй губернатару!" - пасты пад такім загалоўкам з'явіліся ў сацсетках Гродзенскага аблвыканкама "Пул 4…
Кіраўніком Гродзенскага аблвыканкама стане Юрый Караеў - пакуль ён будзе часова выконваючым абавязкі, паведамляе Telegram-канал…
Адразу некалькі маршрутаў з Гродна трапілі ў спіс самых папулярных напрамкаў пасажырскіх перавозак за мінулую…
У Уладзіміра Караніка будзе новая пасада - Лукашэнка прызначыў чыноўніка намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі. Ён будзе…