Рух транспарту закрываецца з 9 раніцы 21 ліпеня да паўночы 26 ліпеня па праспекце Касманаўтаў ад вуліцы Захарава (прыпынак «Аўтавакзал») да вуліцы Кірава (толькі ў напрамку цэнтра). Таксама будзе закрыта вуліца Кірава, у тым ліку і скрыжаванне з вуліцай Сацыялістычнай.
Абмежаванне руху звязана з працягам рамонтных работ. З улікам змены патокаў транспарту будзе забароненая стаянка на вуліцы Парыжскай Камуны, вуліцах Сацыялістычнай і Свярдлова ў тых месцах, дзе яна дазвалялася на праезнай частцы.

Будуць арганізаваныя часовыя прыпынку для грамадскага транспарту «Праспект Касманаўтаў» па вуліцы Пралетарскай (у абодвух напрамках), інфармуе гарвыканкам.
Рух гарадскога транспарту змяняецца. Маршруты аб’едаў падрабязна тут. Тралейбусы № 3 «Фарты — Гродна Азот» і № 6 «Хімвалакно — Дзевятоўка» курсіраваць не будуць.
Таксама на гэты час уведзены дадатковы маршрут № 52 «Дом навукі і тэхнікі - Плошча Савецкая» (расклад).