На папулярную інтэрнет-пляцоўку для зваротаў да чыноўнікаў Petitions.by ўжо тыдзень вядуцца хакерскія атакі, паведамілі 16 ліпеня яе прадстаўнікі ў Facebook. Невядомыя спрабуюць узламаць сайт і падабраць паролі карыстальнікаў.
Адміністратары сайта пішуць, што «трымаюць абарону», але просяць карыстальнікаў памяняць паролі. Гэта датычыць тых, хто ствараў уліковы запіс на самім сайце, а не рэгістраваўся праз сацыяльныя сеткі. З якіх адрасоў і кім вядзецца атака, не паведамілі.
Petitions.by дазваляе скласці зварот і сабраць пад ім подпісы рэальных жыхароў Беларусі — для падпісання петыцыі трэба ўвесьці нумар тэлефона, які, у сваю чаргу, прывязаны да пашпарта. На звароты з сайта чыноўнікі абавязаныя даць адказ у вызначаны тэрмін, напамінае «Радыё С**бода». Цяпер на сайце, напрыклад, збіраюць подпісы за вяртанне вернікам Чырвонага касцёла ў Менску (ужо звыш 1000) і за перанос фізічнага пуску БелАЭС (звыш 2500 подпісаў).
Чыноўнікі далі адказ, напрыклад, на звароты пра выкарыстанне беларускай мовы на чыгуначных квітках, на прапанову стварыць у Гродне газоны-кветнікі (але іх так і не стварылі).
Часам, праўда, чыноўнікі не адказваюць на петыцыі. Так адбылося з нашай просьбай зрабіць таблічкі раскладу гарадскога транспарта больш зручнымі.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…