16 ліпеня — Дзень вызвалення Гродна. У горадзе пройдуць канцэрты, мітынг, запланаваны забаўляльныя праграмы ў мікрараёнах. Сёння ў грамадскім транспарце будзе дзейнічаць бясплатны праезд, працягнуць маршруты тралейбусаў да жылога комплекса «Калбасіно» і пусцяць новы тралейбусны маршрут, паведамляе гарвыканкам.

У парку Жылібера ў 10.00 пройдзе мітынг «Мы за цаной не пастаім» і цырымонія ўскладання кветак да помніка загінулым воінам і партызанам. Там жа ў 17.00−19.00 адбудзецца канцэрт «Гродна — слова ўсім нам роднае» з удзелам артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. На 18.00 запланаваны моладзевы лёгкаатлетычны забег па вуліцах горада. Святкаваць будуць па ўсім горадзе.

Цэнтр рамёстваў «Спадчына» (вул. Реймонта, 12)

  • 18.00−19.00 канцэрт «Гродна! Ты маё натхненне!» (выступленне мужчынскага вакальнага ансамбля «Гарадзенцы»).

Урочышча «Пышкі»

  • 15.00 -17.30 музычна-забаўляльная праграма «Гродна -горад маёй душы» (для людзей пажылога ўзросту).
  • 18.00 — 20.00 культурна-спартыўная праграма «100 крокаў да здароўя скандынаўскай хадой» з удзелам артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

Праект «Віртуозы на балконе»

Канцэртная праграма «Са святам!».

  • 12.00 — 14.00 выступленне Гродзенскай капэлы на балконе вул. Ажэшкі, 1.
  • 17.00 — 19.00 выступленне артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры на балконе КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4).

Мікрараёны Гродна

  • 11.30 адкрыццё тралейбуснага маршруту па вул. Агінскага (пляцоўка каля гандлёвага цэнтра «Парус», вул. Агінскага, 12).
  • 11.00 — 13.00 «Дваровыя праграмы» (забавы для дзяцей у дварах вул. Суворава, 21, вул. Урублеўскага, 1).
  • 18.00 — 19.00 канцэртная праграма «Любімаму гораду прысвячаецца» (праект «Ратонда-Арт», вул. Дарвіна) з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі.

З гэтага ж дня будуць падоўжаныя маршруты руху тралейбусаў № 5, 7, 14, 23:

  • маршрут № 5 «Хімвалакно — Гродна Азот» зменіцца на маршрут № 5 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Гродна Азот», які будзе курсіраваць: прыпынак «Жылы комплекс „Калбасіно“» — вул. Суворава — вул. Маслакова — вул. Славінскага і далей па сваім маршруце без зменаў, назад такім жа шляхам;
  • маршрут № 7 «Політэхнічны каледж — Дзевятоўка» будзе зменены на маршрут № 7 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Дзевятоўка». Ён будзе курсіраваць у прамым кірунку: прыпынак «Жылы комплекс „Калбасіно“» — вул. Суворава — вул. Гарнавых і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка» — вул. Гарнавых, далей: вул. Суворава — прыпынак «Жылы комплекс „Калбасіно“»;
  • маршрут № 14 «Політэхнічны каледж — Дзевятоўка» зменены на маршрут № 14 «Жылы комплекс „Калбасіно“ — Дзевятоўка», які будзе курсіраваць: прыпынак «Жылы комплекс „Калбасіно“» — вул. Суворава — вул. Савецкіх Пагранічнікаў і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку;
  • маршрут № 23 «Гроднажылбуд — Вуліца Саяпіна» зменены на маршрут № 23 «Вуліца Адельская — Вуліца Саяпіна», які будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Одельская» — вул. Айчынная — вул. Агінскага — вул. Караткевіча — вул. Гродзенская — праспект Лебедзева — вул. Маслакова — вул. Суворава — вул. Соламавай і далей па сваім маршруце без зменаў, назад у тым жа кірунку.

У сувязі з прадаўжэннем маршруту № 23 «Вуліца Саяпіна — Гроднажылбуд» у мікрараён Альшанка з 16 ліпеня будзе прыпынены аўтобусны маршрут № 43 «Альшанка — Плошча Дзекабрыстаў».

Hrodna.life нагадвае: праз небяспеку каранавіруса неабходна вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маску ў грамадскіх месцах!