14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў пяць кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Сярод іх няма Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкала. Увечары пасля абвяшчэння вынікаў рэгістрацыі на цэнтральную плошчу Гродна выйшла міліцыя і некалькі дзясяткаў гродзенцаў.

Ацаніць, з якой мэтай жыхары Гродна выйшлі на Савецкую плошчу – складана. Людзі стаялі невялікімі групамі, размаўлялі. Некаторыя каталіся на роварах і машынках з суседняга пракату. Некалькі чалавек прыйшлі з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

https://youtu.be/p88M7os9cd4
Гродзенцы і АМАП вышлі на Савецкую пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты

Па плошчы некалькі разоў пракацілася хвалі апладысментаў.

https://youtu.be/V8if6DnywX4

У гэты ж час на вуліцы Кастрычніцкай стаяў мікрааўтобус і аўтобус, а на стаянцы ля гатэля Сямашка запарковалі аўтазак.

Гродзенцы і АМАП вышлі на Савецкую пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты

Аўтамабілі, што праязджалі па плошчы, сігналілі.

https://youtu.be/zhZtLHvLWZc

Калі 9 вечара людзей стала больш. Каля паўсотні чалавек утварылі ланцуг уздоўж палаца тэкстыльшчыкаў і вуліцы Маставой.

https://youtu.be/Gq9skJxMrj0
https://youtu.be/brYJ_cXzb24