Юліі Карначавай у Гродне прысудзілі да 20 базавых вулічынь штрафу. Яе судзілі 13 ліпеня ў судзе Ленінскага раёну Гродна за ўдзел у “Ланцугу салідарнасці”, які адбыўся 19 чэрвеня, паведамляе harodniaspring.org.
Міліцыя склала пратакол на Юлію за ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – ч.1 арт.23.34 КоАП. Справу Юліі Карначавай разглядаў суддзя Руслан Гурын.
“Нічога новага, усё як звычайна – ёсць абвінавачванне, ёсць рашэнне, якое падрыхтавана хутчэй за ўсё загадзя”, – расказала Юлія r**yja.com. Яна не працуе, мае дваіх непаўнагадовых дзяцей. “Буду спадзявацца, што хтосьці дапаможа. У мяне няма такіх грошай”, – сказала яна.
Суддзя Руслан Гурын выдаліў з судовай залы Мікалая Саляніка, паколькі той не ўстаў, калі Гурын зайшоў у залу. Гурын выклікаў міліцыянтаў і Саляніка выцягнулі з залы сілай.

У той жа дзень судзілі Ежы Грыгенчу за ўдзел у тым жа мерапрыемстве. Яму прысудзілі арышт – 10 сутак.
Анна Канопацкая приехала в Гродно поддержать в суде активиста



