З другой паловы дня 10 ліпеня на вул. Маладзёжнай часова будзе дзейнічаць двухбаковы рух у сувязі з рамонтам вуліцы Кірава, паведамілі ў ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.
Гэта робіцца для магчымасці выезду супрацоўнікаў прадпрыемстваў на гэтым участку. Кіроўцы зараз могуць ажыццявіць паварот налева для далейшага выезду на вуліцу Карла Маркса.