Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі.

За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. За апошнія суткі было зроблена 12 326 тэстаў.

Прыкладна чвэрць апытаных беларусаў лічаць, што яны ўжо перахварэлі на каранавірус, паказала даследаванне кампаніі SATIO. Пры гэтым большасць баяліся звяртацца па меддапамогу.

23,7% апытаных думаюць, што яны ўжо перанеслі каранавірусную інфекцыю. Амаль у паловы з іх былі сімптомы, падобныя на праявы COVID-19. 11% прызналіся, што з’яўляліся кантактамі першага ўзроўню.

У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі

23 чалавекі з 1002 удзельнікаў апытання адказалі, што ў іх ёсць пацверджаны дыягназ COVID-19. На падставе гэтых дадзеных даследчыкі зрабілі выснову, што да другога тыдня чэрвеня колькасць перахварэлых (прычым з пастаўленым дыягназам) магла раўняцца 2,3% ад колькасці гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 18 да 64 гадоў, якое складае прыкладна 6 мільёнаў чалавек.

Нават падазраючы COVID-19, большасць не гатовая звяртацца да лекараў - 77% тых, хто падазраваў у сябе COVID-19, не звярталіся ў медустановы.

У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі

Хроніка каранавіруса ў Гродне