Рыба масава загінула ў рацэ Бераставічанка Бераставіцкага раёна ў канцы чэрвеня 2020 года. Вынікі пробаў паказалі высокае ўтрыманне хімічных рэчываў. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.
Утрыманне ў вадзе хімічных і іншых рэчываў перавышае нарматывы дапушчальных канцэнтрацый. Гэта паказала даследаванне вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ.
Сума шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склала больш за 53 000 рублёў, што прызнана уронам у буйным памеры.
Па факце забруджвання вод пракурор Бераставіцкага раёна Ала Кузьма ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт. 272 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Справа накіравана ў Следчы камітэт.
12 чэрвеня з’явілася інфармацыя аб тым, што каля Гродна ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы. Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй мінімальнага устаноўленага колькасці. Такая сітуацыя магла быць абумоўлена прагрэвам вады. Аналізы таксама бралі ў Літве. Заключылі, што ў Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутныя рэчываў не выяўлена. Жывым істотам вада не небяспечная.
Што зрабілі ў Дзяржінспекцыі?
Дзяржінспекцыя кантралюе стан рыбалоўных угоддзяў, выкананне патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства суб’ектамі гаспадарання паблізу водаахоўных зон або ў іх межах.
Што можаце зрабіць вы?
Дзяржінспекцыя просіць паведамляць на тэлефон даверу (8017 390−00−00, 8033−333−60−00) аб выяўленні ў рыбалоўных угоддзях прыкмет предзаморных з’яў або фактаў гібелі рыбы.
Што вядома пра мор рыбы ў Гродне?
Массовый мор рыбы произошел в Немане
Мертвую рыбу из Немана взяли на анализ. По предварительной версии вода не отравлена
Гродненец попросил Администрацию президента проверить мор рыбы в Немане
Мор рыбы в Немане: смотрите, какие пятна на реке снял читатель Hrodna.life