Фота: harodniaspring.org
Аляксандра Мілюка адвезлі ў РАУС для апытання, а затым адправілі на медагляд. Там у яго выявілі павышаную тэмпературу і шпіталізавалі, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Аляксандр Мілюк паказаў s**boda.org пратакол, з якога вынікае, што адміністрацыйную справу рыхтавалі ў адносінах да яго.
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Мілюк з Мастоў вяртаўся 3 ліпеня дадому з сынам. Да яго падышоў мужчына і пачаў патрабаваць грошы, штурхаць Аляксандра Мілюка і нецэнзурна выказвацца ў яго адрас. Хутка пад’ехала міліцыя і затрымала і мужчыну, і Аляксандра.
Актывісты пазналі нападніка. Гэта Валянцін Журоўскі з вёскі Пескі. Праваабаронцы ацэньваюць дзеянні мужчыны, які патрабаваў грошы і лаяўся, як правакацыю. 3 ліпеня па Беларусі затрымалі 17 чалавек.
Міліцыя абвергла інфармацыю аб тым, што Аляксандра Мілюка затрымлівалі.
— У мужчыны здарыўся канфлікт з мінакам. Сведкам канфлікту стаў нарад супрацоўнікаў ДАІ Мастоўскага РАУС, якія праязджалі міма. Яны даставілі абодва бакі канфлікту ў мясцовы аддзел унутраных спраў для разгляду. Абодва грамадзяніна былі апытаныя.
Далей Мілюка даставілі ў бальніцу, каб зняць пабоі. Там у яго выявілі павышаную тэмпературу. Мужчыну шпіталізавалі.
Іншага ўдзельніка канфлікту арыштавалі за дробнае хуліганства.
Экіпаж запрыкмеціў «канфлікт паміж двума грамадзянамі», сітуацыя суправаджалася рукапрыкладствам, паведамілі Hrodna.life 4 ліпеня.
— Для разбору абодва грамадзяніна былі дастаўлены ў Мастоўскі РАУС. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь — «Дробнае хуліганства», — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Ён быў упэўнены, што яго затрымалі і адвезлі ў аддзяленне супраць яго волі. На яго думку, хуліганам у гэтай гісторыі першапачаткова павінен быў стаць ён сам. Паводле яго слоў, яго апытвалі так, нібыта падазравалі, што гэта ён сам парушаў грамадскі парадак, паведаміла «С**бода».
У Мілюка на руках застаўся дакумент ад 3 ліпеня, падпісаны намеснікам начальніка Мастоўскага РАУС Аляксеем Літашам, з якога вынікае, што першапачаткова адміністрацыйная справа рыхтавалася ў дачыненні да Мілюка.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…