У Літве 4 ліпеня пацвердзілі пяць новых выпадкаў каранавірусу. Тры з пяці выпадкаў прывазныя: з Вялікабрытаніі, Беларусі і Швецыі. Таксама заразіўся супрацоўнік дома апекі ў Вісагінасе і пацыент адной з віленскіх бальніц. Агульная колькасць выпадкаў узрасла да 1836, паведамляе ru.delfi.lt Нацыянальная лабараторыя грамадскага аховы здароўя.
- На 5 ліпеня хварэе: 201 чалавек.
- Памерлі: 79.
- Памерлі па іншых прычынах: 11.
- Ачунялі: 1545 чалавек.
- У ізаляцыі: 71 чалавек.
За суткі было праверана 1789 пробаў, агулам за ўвесь час праверана 442 242 пробы, 128 041 з іх — з мабільных пунктаў. З 1 чэрвеня зарэгістравана 37 прывазных выпадкаў.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).