У Гродне ўпершыню за 60 гадоў адрамантуюць пажарную частку

У аварыйна-выратавальнай частцы № 4 правядуць рамонт. Плануецца цеплавая мадэрнізацыя фасада будынка з заменай даху і добраўпарадкаванне дваровай тэрыторыі, паведамляе grodnonews.by. Рамонт пройдзе перад III Форумам рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў кастрычніку.

На тэрыторыі часткі размешчана вучэбна-трэніровачная вежа для заняткаў пажарна-выратавальным спортам і спортпляцоўка. Яны таксама абновяцца і набудуць сучасны выгляд. Рамонт правядуць за сродкі рэспубліканскага бюджэту — выдзелена каля 500 тысяч рублёў. Завершаць працы ў верасні 2020 года.

Гісторыя пажарнай часткі пачалася ў 1940 годзе. Тады яна размяшчалася на вуліцы Гарнавых. Яе асноўнай задачай была ахова леванабярэжнай часткі Гродна ад пажараў. Праз час было прынята рашэнне пабудаваць новае пажарнае дэпо. Месца было абрана на ўзвышшы па вуліцы Чырвонагвардзейскай. У эксплуатацыю будынак ўвялі ў 1958 годзе. З тых часоў кардыяльны рамонт тут не праводзіўся. Радыус выезду трох змен ратавальнікаў ПАВЧ-4 — увесь Кастрычніцкі раён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025