Навіны

З БЧБ і салютам. Як у Гродне адзначылі Дзень незалежнасці

У Горадні сьвяткаваньне 3 ліпеня было нешматлюдным. Толькі на салют прыйшлі паглядзець каля тысячы чалавек, піша С**бода.

У Горадні ўдзень 3 ліпеня не было адной сьвяточнай пляцоўкі з кавярняй пад адкрытым небам і канцэртам, як у папярэднія гады. Пра выходны дзень гаварыла большая колькасьць людзей на цэнтральных вуліцах і плошчах, а таксама шмат міліцыянтаў у белых кашулях.

Відаць было нешматлікія сем'і, што выйшлі ў горад з бел-чырвона-белымі-сьцяжкамі, маладзёнаў у сьвітшотах з Пагоняй і надпісам «Жыве Беларусь». Супрацоўнік ДАІ спыніў прынамсі аднаго таксоўца з нацыянальным сьцяжком на антэне і выпісаў яму нейкі дакумэнт.

Даішнік спыніў таксі з бчб-сьцяжком на антэне

Паслухаць вечаровы канцэрт на Кургане славы, які месьціцца на ўскрайку гораду, было мала ахвочых. Перад сцэнай адначасна знаходзіліся 100−200 чалавек. Падзея была прымеркаваная да Дня вышыванкі. Аднак людзей у вышыванках не было відаць, а сувэніры са стужкі з арнамэнтам мала хто хацеў браць на ўваходзе.

Апрача арганізатараў, артыстаў і міліцыянтаў, прыйшлі сем'і з малымі дзецьмі, жанчыны сярэдняга ўзросту. Супрацоўнікі ў цывільным сачылі за невялікай групкай маладзёнаў у адзеньні з нацыянальнай сымболікай, але не затрымлівалі іх.

Бліжэй завяршэньня сьвяткаваньня прыехала каля тысячы чалавек, у тым ліку, чыноўнікі, прадстаўнікі арганізацыі «Белая Русь», фэдэрацыі прафсаюзаў, БРСМ, Чырвонага Крыжа. Удзельнікі імпрэзы засьпявалі гімн Беларусі. Дзень незалежнасьці скончыўся салютам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025