Новости

У Беларусі за суткі пацвердзілі 299 выпадкаў каранавіруса і 7 смерцяў. У ЗША — сусветны «рэкорд» новых хворых

Па стане на 3 ліпеня каронавірусам заразіліся 62 997 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаны 49 909 пацыентаў, 412 чалавек з пацверджаным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 299 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак, памерлі 7 чалавек, 1171 пацыента выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 043 876 тэстаў. За апошнія суткі зрабілі 15 527 тэстаў, з іх 1,9% былі станоўчымі.

Перасталі шпіталізаваць з цяжкімі формамі

У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 690 ад 1 ліпеня 2020-га, цяпер беларусаў з сярэднецяжкай і цяжкай формай каранавіруса будуць пакідаць лячыцца дома пад назіраннем. Шпіталізаваць такіх пацыентаў могуць толькі пры наяўнасці пэўных фактараў, такіх як узрост больш за 55 гадоў, дадатковыя хваробы, патрэба ў лекаванні гідраксіхларахінам ці востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром.

Пры планавай шпіталізацыі ў пацыентаў будуць адсочваць сімптомы каранавіруса і рабіць тэст на COVID-19 (перад аперацыямі і цяжарным — абавязкова).

29 чэрвеня Міністэрства аховы здароўя абвесціла аб вяртанні беларускіх бальніц да звычайнага рэжыму працы і планавай шпіталізацыі.

Каранавірус за мяжой

На Валыні, суседняй з Беларуссю вобласці Украіны, з 3 ліпеня ўзмацняюць карантынныя захады ў раёнах масавага адпачынку, у прыватнасці на вадаёмах, паведамляе «Радыё С**бода». У Шацкім раёне акрамя гэтага з 3 ліпеня забараняюцца рэгулярныя і нерэгулярныя пасажырскія перавозкі аўтамабільным транспартам у прыгарадных i мiжгароднiх зносінах унутры вобласьці.

Рэгіён займае чацьвёртае месца ва Украіне паводле распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Толькі мінулыя суткі ў вобласці знайшлі 63 новыя выпадкі інфікавання. Ва Украіне паводле стану на раніцу 3 ліпеня каранавірус выявілі ў 46 763 чалавек, памерлі 1212 пацыентаў, выздаравелі 20 558.

У ЗША за мінулыя суткі былі зарэгістраваныя 55 274 выпадкі каранавіруса, паведамляе Reuters. Гэта рэкордная колькасць новых выпадкаў за дзень сярод усіх краінаў свету з пачатку пандэміі. Паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса ў ЗША выявілі найбольш выпадкаў COVID-19 у свеце — амаль 2,74 мільёна. 128,7 тысяч чалавек памерлі.

На другім месцы паводле колькасьці выпадкаў — Бразілія (набліжаецца да 1,5 мільёна), пасля ідзе Расія (660 тысяч выпадкаў).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025