Навіны

У Гродне запускаюць байкшэрынг «Колабайк»

Першая сотня жоўтых ровараў з’явілася на вуліцах Гродна 3 ліпеня. Любы жадаючы можа скарыстацца мабільным велапракатам — узяць ровар у адным месцы, а пакінуць у іншым. Галоўнае — усталяваць дадатак у смартфоне і адплаціць карыстанне.

Пасля Брэста і Мінска Гродна стаў трэцім абласным цэнтрам, дзе запусцілі байкшэрынг «Колабайк». На працягу ліпеня колькасць пракатных ровараў у Гродне павялічыцца да 500 штук. Усе яны будуць знаходзіцца ў розных месцах горада.

Пракатныя ровары абсталяваны сістэмай GPS-сачэння і модулем 2G/3G для дыстанцыйнай разблакоўкі. Грошы здымаюцца аўтаматычна з рахунку пасля завяршэння паездкі. За пасадку бяруць 50 капеек і па 4 капейкі за кожную хвіліну карыстання.

Тэставанне ровараў «Колабайк» у Гродне

Як карыстацца «Колабайк»?

Каб карыстацца роварамі, трэба спампаваць прыкладанне і прывязаць да яго банкаўскую картку. У дадатку можна знайсці на карце бліжэйшы ровар. На самым ровары трэба адсканаваць код на рулі або замку. Калі замок адкрыецца — можна ехаць. Потым ровар можна пакінуць амаль у любым месцы. Галоўнае, не забыцца зачыніць замок на ім. Усе ровары адсочваюцца з дапамогай GPS і інтэрнэту.

Пара рыхтавацца да вандалізму?

У Мінску пасля запуску «Колабайка» пачалася серыя крадзяжоў і псаванняў пракатных ровараў. Іх знаходзілі на дрэвах, на брылі пад’езда і ў сметніку, іх везлі ў суседнія гарады (Смалявічы і Стоўбцы), вандалы зафарбоўвалі QR-коды, якія трэба сканаваць перад пачаткам паездкі. Адзін ровар школьнік утапіў у Свіслачы. У Брэсце зніклы ровар «Колабайк» знайшлі ў лесе са зрэзанымі дэталямі.

У Гродне былі падобныя выпадкі з самакатах пракату Samokato. Хуліган разбіў самакат і ўтапіў яго ў Нёмане.

«Колабайк» — не першы такога тыпу сэрвіс у Гродне. Іншы велашэрынг «Hutka» пачалі пачалі тэставаць у траўні 2020 у Альшанцы.

Падзяліцца
Меткі: транспарт

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025