З 25 чэрвеня па 10 ліпеня на вуліцы Кірава, на ўчастку ад вуліцы Будзёнага да вуліцы Міхася Васілька перакрываюць рух транспарту па адной з палос. Таксама часткова абмяжуюць рух пешаходаў.
Там будуць праводзіцца працы па заніжэнні бардзюраў.

Прэс-служба ДАІ папярэджвала, што рух машын і пешаходаў абмяжуюць ўжо з 9:00 25 чэрвеня. Да моманту публікацыі на вуліцы яшчэ вяліся падрыхтоўчыя працы: працоўныя расстаўлялі знакі, можна было прайсці па абодвух баках вуліцы і машыны ехалі па дзвюх палосах.
Чытайце таксама: Вуліцу Ціміразева перакрыюць на пяць дзён. Як паедзе транспарт



