Новости

У бальніцы хуткай дапамогі пачалі рабіць экспрэс-тэсты на каранавірус для ўсіх. Праўда, запісу ўжо няма

У Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі (БХМД) у Гродне на платнай аснове пачалі рабіць экспрэс-тэсты на каранавірус усім ахвочым. Запіс на аналіз адкрылі 24 чэрвеня, а 25 яго ўжо змушаныя былі прыпыніць.

Экспрэс-тэставанне на антыцелы да SARS-CoV-2 для грамадзян Беларусі каштуе 22 рублі 8 капеек, для замежнікаў - 32 рублі 15 капеек. Узяцце крыві для аналізу праводзяць з 8:00 да 11:00 па буднях, строга паводле запісу.

Экспрэс-тэсты паказваюць наяўнасць антыцелаў да каранавіруса (IgM і IgG). IgM выяўляецца на 5−7 дзень ад заражэння і сведчаць пра актыўны інфекцыйны працэс. IgG — на 10−14 дзень, калі чалавек здаравее ці ўжо перахварэў, і застаюцца ў крыві да васьмі тыдняў.

Аналіз бяруць у траўмапункце на Савецкіх Пагранічнікаў, 115, каб. 3. Інтэрвал паміж пацыентамі вызначылі ў 10 хвілін, выконваюцца асноўныя меры бяспекі. Пакуль у дзень прымаюць каля 20 чалавек.

Запісацца можна было з 8:00 да 16:00 па буднях па нумарах +375 (29) 212−99−96 і 8 (0152) 68-19-72. Праўда, сёння запіс ўжо прыпынілі.

Інфармацыя аб тэставанні з’явілася ў Instagram-акаўнце БХМД 24 чэрвеня.

«Запіс на экспрэс-тэставанне часова прыпыненая. Інфармацыя аб аднаўленні запісу з’явіцца загадзя «, — паведаміў прадстаўнік бальніцы пад аб’явай аб пачатку тэставання сёння днём.

Да гэтага ахвотныя здаць тэст скардзіліся на тое, што ўсе нумары недаступны. Тыя, хто дазваніўся, падзяліліся ў каментарах, што запісу няма да 6 ліпеня.

А калі знойдуць?

У выпадку выяўлення станоўчага выніку тэставання (IgM + і IgG — / +) інфармацыі перадаецца ў раённую паліклініку для паўторнага тэставання і назірання. Калі IgM ня выявяць, а IgG будзе адмоўным або станоўчым, назіранне не патрэбна. Вынікі экспрэс-тэставання дашлюць у дзень даследавання па Viber альбо на электронную пошту.

-Калі экспрэс-тэсты дазваляюць выявіць антыцелы, то бок даведацца тую інфармацыю, ці перанёс пацыент інфекцыю, ці ён знаходзіцца ў вострай фазе, то ПЦР-дыягностыка з’яўляецца сёння найбольш дакладнай і дазваляе непасрэдна выявіць узбуджальніка інфекцыі. Наш экспрэс-тэст не ў якім разе не з’яўляецца канчатковым для пастаноўкі дыягназу Covid-19. Гэта скрынінг-тэст. Ён дазваляе даць арыентыровачную інфармацыю, — патлумачыла Сняжана Юркевіч, галоўная пазаштатная спецыялістка па лабараторнай дыягностыцы Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя гродзенскага аблвыканкама на канале «Гродно Плюс».

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025