Новости

У дзень медработніка гродзенскія медыкі зладзілі флэшмоб #мызналикудашли

Лекары і медсёстры распавялі ў Instagram, чаму выбралі дапамагаць людзям, і адказалі на заяву Наталлі Качанавай, старшыні Савета Рэспублікі.

«Калі вы ішлі ў медуніверсітэт, вы ведалі пра заробкі», — адказала Качанава на пытанні пра заробкі медыкаў на сустрэчы з ініцыятыўнай групай Святланы Ціханоўскай у Пінску 19 чэрвеня.

Мінскі гінеколаг Марына Ісакава ў адказ апублікавала пост у Instagram аб працы лекараў у Беларусі з хэштэгам #мызналикудашли.

З такім хэштэгам сталі дзяліцца аб сваёй працы і іншыя медыкі.

У лістападзе 2019 года сярэдняя зарплата ў ахове здароўя, па дадзеных Белстата, склала 932,7 рубля. Гэта амаль 84% да сярэдняй зарплаты па краіне. Пры гэтым ва ўрачоў сярэдняя лістападаўская зарплата склала 1 517,3 рубля, а ў сярэдняга медперсаналу — 937,7 рубля. Гэта сумы да выплаты падаткаў. Нагадаем, у Беларусі работнік з налічанага заробку выплачвае падаходны падатак (13%), а таксама ўнёскі ў ФСАН (1%).

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025