Па стане на 19 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 57 333 выпадку коронавируса, інфармуе Мінздароўя. Ачунялі і выпісаны 35 275 пацыентаў, 377 чалавек з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў краіне выявілі 676 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 1252 пацыенты выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 821 887 тэстаў. За апошнія суткі — 21 452, з іх 3,2% былі станоўчымі.

Паводле новага даследавання, апублікаванага 18 чэрвеня ў Nature Medicine, антыцелы да каранавіруса могуць захоўвацца толькі два-тры месяцы пасля заражэння Covid-19, піша cnbc.com.

Хоць выбарка была невялікай, даследчыкі адзначылі, што вынікі могуць заахвоціць сусветных лідэраў пераасэнсаваць выдачу так званых «пашпартоў імунітэту» для вяртання да працы або падарожжаў.

Таксама іншае даследаванне, найбольш поўнае ў Швецыі, паказала, што толькі каля 6,1% шведаў выпрацавалі антыцелы. Гэта значна ніжэй за ўзровень, які лічыцца дастатковым для дасягнення нават частковага імунітэту, піша reuters.com.

Адно з найважнейшых пытанняў сярод навукоўцаў - ці забяспечваюць антыцелы, выправаныя ў адказ на Covid-19, абарону ад паўторнага заражэння. Акрамя таго, навукоўцы да гэтага часу не ўпэўненыя, як доўга трывае імунітэт, калі антыцелы сапраўды забяспечваюць абарону.

У цэлым, антыцелы, якія дапамагаюць арганізму змагацца з інфекцыямі, выпрацоўваюцца ў адказ на пранікненне іншародных часціц або антыгенаў. Вакцыны працуюць, падахвочваючы імунную сістэму вырабляць гэтыя малекулы. Прадстаўнікі аховы здароўя заявілі, што недастаткова дадзеных, каб паказаць, што антыцелы да каранавіруса забяспечваюць імунітэт супраць віруса.

Хроніка каранавіруса ў Гродне