Павышанага забруджвання вады ў Нёмане не зафіксавана. Канчатковыя вынікі па экатаксічнасці, цяжкіх металах, лятучым арганічным злучэнням будуць атрыманы на наступным тыдні, паведамляе delfi.lt Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Вынікі аналізаў апублікавалі 17 чэрвеня.
Для далейшых аналізаў дадатковыя кантрольныя ўзоры вады возьмуць 18 і 22 чэрвеня ў Друскінінкаі і Алітусе.
Навошта бралі аналізы?
У Літве ўзялі аналізы пасля інфармацыі аб масавым моры рыбы ў Нёмане. Самыя першыя вынікі паказалі памяншэнне колькасці кіслароду ў вадзе, але не крытычную канцэнтрацыю. Такое зніжэнне ўтрымання кіслароду ў вадзе магло быць выклікана высокай тэмпературай вады ў рацэ.
Вынікі іншых даследаванняў прадставяць у пачатку наступнага тыдня.
Літва дашле ў Беларусі ноту, дзе спытае, ці была рака забруджаная. Нота будзе перададзена Міністэрству замежных спраў для адпраўкі ў суседнюю Беларусь па дыпламатычным канале.