Чакалі з 1985-га года. У Гродзенскім аўтапарку пачынаецца рэканструкцыя

Пасля рэканструкцыі плошча аўтобуснага парку павялічыцца на адну траціну. Гэта плюс 1,6 гектара да існуючых 6. Праблема размяшчэння грамадскага транспарту вырашыцца на бліжэйшыя 25 гадоў, паведамляе grodnonews.by.

Частку аўтапарка размесцяць на тэрыторыі ліквідаванага прадпрыемства «Гроднатэкстыль» на вуліцы Перамогі. Яна прымыкае да аўтобуснага парку, але знаходзіцца на невялікім узвышшы. Прадпрыемства выкупіла гэтыя плошчы.

Рэалізацыя праекта падзелена на два пускавых перыяды. Спачатку пабудуюць новую пляцоўку з заездам з боку існуючай інфраструктуры.

За мінулы год выканалі дэмантаж непатрэбных будынкаў, зараз ідзе вынас і рэканструкцыя сетак. Рыхтуюць пракладку дарогі, якая злучыць існуючую тэрыторыю прадпрыемства з рэканструюемай.

Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by

На другім этапе работ былое складское памяшканне рэканструююць для арганізацыі тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтобусаў асабліва вялікай ёмістасці.

Як будзе ўладкаваная пляцоўка

На верхняй пляцоўцы размесцяцца 30 аўтобусаў-гармонікаў, столькі ж аўтобусаў сярэдняй даўжыні і машын малой ёмістасці.

У будучыні электробусы з прабегам да 300 кіламетраў змогуць зараджаць на новай пляцоўцы ў Аўтобусным парку Гродна. Побач з новай пляцоўкай ёсць трансфарматарная падстанцыя Гродзенскіх гарадскіх электрычных сетак.

Рэканструкцыя абыдзецца ў 4 мільёны рублёў. Тэндэрныя таргі на вытворчасць работ выйграла ТАА «Гарадское будаўніцтва». Рэканструкцыя ўключана ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год.

Пашыраць аўтапарк пачалі пасля пажару

Яшчэ ў 1985 годзе ў горадзе ставілася пытанне аб пашырэнні або пераносе аўтобуснага парка. Яму нават вызначылі месца на скрыжаванні вуліц Карскага-Азёрская шаша, распавядае Мікалай Дравіла, дырэктар Аўтобуснага парка Гродна. Але варыянт не спрацаваў, а праблема засталася. У 80-я гады на гарадскіх маршрутах працавала каля 90 аўтобусаў, сёння — 153.

У 2012 годзе ў аўтапарку згарэлі чатыры аўтобусы з-за тэхнічнай няспраўнасці аднаго з іх. Яны стаялі асобна ад вялікай колькасці аўтобусаў, прыпаркаваных на галоўнай стаянцы. Пасля гэтага сталі вывучаць варыянты пашырэння межаў аўтобуснага парка.

Парк налічвае 277 аўтобусаў

На сённяшні дзень аўтапарк з’яўляецца самым буйным транспартным прадпрыемствам на Гродзеншчыне — забяспечвае больш за 40 працэнтаў усіх аўтобусных перавозак на тэрыторыі вобласці. Парк налічвае 277 аўтобусаў, з якіх 80 — асабліва вялікай ёмістасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025