«Гродна апынуўся а*уенным». Арцемій Лебедзеў распавёў, як на трактары прыехаў у Беларусь

Арцемій Лебедзеў распавёў, як на мінулым тыдні нелегальна з’ездзіў у «цудоўную, выдатную, брацкую Беларусь». Сярод іншага ён наведаў Гродна і парэкамендаваў усім прыехаць у наш горад. Лебедзеў адзначыў, што пакуль у Расіі «татальны маразм», у Беларусі адкрытыя рэстараны і «поўнае шчасце».

Расіяне не могуць выехаць за мяжу, а ў Расіі і Беларусі межаў няма. «І паколькі мяжы няма на працягу даволі працяглай тэрыторыі, то, адпаведна, калі не перціся як дурань праз дарогу, дзе цябе разгорнуць, можна ісці выдатна праз лес. Велізарная колькасць лясных сцяжынак, пераскокваеш праз ручаёк — я праехаў на трактары. Трактар „Беларус“ як раз прызначаны для такіх мэтаў. Прыехаў на тэрыторыю Беларусі, і далей наогул ніхто за мной не сачыў», — распавёў Лебедзеў.

У Беларусі ён з’ездзіў у «выдатны горад Гродна, які апынуўся абсалютна а*уенным». Наведаў Белавежскую пушчу — аб’ект сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, пра якую доўга марыў, Пінск і Мінск.

Лебедзеў сказаў, што гэта паездка яму надоўга запомніцца. «У перыяд татальнага маразму ў Расіі, Беларусь нічога не зачыняла, рэстараны працуюць, віно льецца ракой, поўнае шчасце, кайф».

Арцемій Лебедзеў — расійскі дызайнер і прадпрымальнік, блогер. Заснавальнік і генеральны дырэктар «Студыі Арцемія Лебедзева» (1995 год). Заснавальнік дызайнерскіх студый «А-квадрат», «Артографика», агенцтва інтэрнэт-рэкламы «Реклама.ру», прадстаўнік акцыянераў кампаніі, якая валодае рускамоўным праектам «Живой Журнал».

Асноўныя кірункі працы «Студыі Арцемія Лебедзева» — прамысловы, гарадскі, графічны дызайн, дызайн асяроддзя, сістэмы навігацыі, стварэнне сайтаў, праектаванне інтэрфейсаў, стварэнне шрыфтоў, дызайн патэрнаў, архітэктура і кнігавыданне. У студыі працуе 70 дызайнераў. Сярод працаў - дызайн сайтаў кампаніі «Яндэкс» (у тым ліку лагатыпу), сайт кампаніі «Газпром», расійскія версіі сайтаў Microsoft, сайт навінавага агенцтва Лента.ру, лагатып Маскоўскага метрапалітэна.

У маі 2020 года Студыя Арцемія Лебедзева стварыла для Беларусі новы герб за 1300 еўра — з катком.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025