Навіны

Паездка выхаднога дня: з’явіліся карты з цікавымі веламаршрутамі вакол Гродна

«ВелаГродна» прадставіла карту з пяццю маршрутамі для паездкі на адзін дзень па Гродзенскім раёне. Маршруты гродзенскія раварысты «накаталі» за апошнія два гады.

Гэта падказка ад «ВелаГродна» для аматараў актыўнага адпачынку, у якім кірунку пракаціцца недалёка ад Гродна.

Усяго на карце 5 маршрутаў: два — недалёка ад горада, тры — у ваколіцах Парэчча і Азёраў. Усе маршруты разлічаны на аднадзённыя паездкі.

У асноўным яны пракладзены па-за ажыўленымі трасамі.

«Карта рыхтавалася паўгода. На працягу двух апошніх гадоў апрабавалі ўсе маршруты на пакатушках. Усе яны пракладзены ў асноўным па дарогах з малым трафікам, па лясах заказніка Азёры і паўночна-заходняй частцы горада. Некаторыя маршруты ў раёне Парэчча разлічаны на тое, што вяртацца можна цягніком. Альбо туды раніцай на цягніку, а назад на ровары. Таксама на карце пазначаны славутасці, якія можна будзе наведаць на маршрутах», — распавёў актывіст «ВелаГродна» Андрэй Шавель.


Чытайце таксама: От разбитых коленок до 100 километров в день. Как сесть на велосипед после 30 и познакомиться с окрестностями Гродно на покатушках


На картах ёсць QR-коды, па якіх можна спампаваць маршруты для смартфонаў. Таму «ВелаГродна» раіць узяць з сабой у паездку тэлефон з навігатарам.

Карта распаўсюджваецца бясплатна. Атрымаць яе можна ў офісе «ВелаГродна», папярэдне дамовіўшыся пра сустрэчу па тэлефоне з прадстаўніком арганізацыі (+375 29 261−01−69 Юліта).


В рамках реализации проекта «Развитие городского велосипедного движения в интересах общественности Республики Беларусь», финансируемого Европейским союзом и реализуемого учреждением «Центр экологических решений» совместно с общественным объединением «Минское велосипедное общество».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025