Аўкцыён па продажы сінагогі XVII стагоддзя ў Слоніме быў запланаваны на 15 чэрвеня са стартавым коштам у 50 тысяч долараў. Таргі не адбыліся, так як не знайшлося жадаючых купіць аб’ект. Дату новага аўкцыёну прызначыць Слонімскі райвыканкам, паведамляе vot-tak.tv.
Аддзел культуры Слонімскага райвыканкама выставіў на продаж мясцовую сінагогу XVII стагоддзя ў пачатку чэрвеня. Арганізатарам таргоў стаў фонд «Гроднааблмаёмасць».
Аб’ект з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, таму будучага пакупніка абавязалі захаваць мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці. Але будынак дазволена рэканструяваць не толькі пад аб’ект рэлігійнага значэння, але таксама культурна-асветніцкага і відовішчнага.
Слонимскую синагогу XVII века выставили на продажу за 50 тысяч евро
Слонімскую сінагогу, адну з найбольш старых і буйных у Беларусі, пабудавалі ў 1642 годзе. У савецкі час яе выкарыстоўвалі для гаспадарчых патрэб. Апошнім яе займаў мэблевы склад. У сінагозе XIX стагоддзя, якая стаіць па суседстве, да гэтага часу прадаюць мэблю. Будынак пустуе з 1990-х гадоў. Адзінае змяненне за апошнія гады — новы дах.
У 2018 годзе з’явілася інфармацыя, што вылучыць грошы на аднаўленне сінагогі могуць брытанцы. «Гэта будынак павінен быць рэканструяваны. Сінагога з’яўляецца адлюстраваннем гісторыі вашай краіны. І гэтым праектам мы хочам дапамагчы аднавіць гістарычную справядлівасць», — распавяла тады амбасадар Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб ў эфіры АНТ. Тады быў агучаны кошт работ — больш за 5 млн долараў.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…