Фота: pixabay.com
У Беларусі на 12 чэрвеня зарэгістраваныя 52 520 (+704) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 27 760 (+1 117) пацыентаў, памерлі 298 (+5) чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 697 011 тэстаў.
Здаць платныя тэсты на COVID-19 для выезду ў краіны, дзе патрабуюць пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі, можна не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. У Гродне яго можна здаць у Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Беларусы за даведку аб адсутнасці каронавіруса заплацяць 41 BYN, грамадзяне іншых краін — 56 BYN.
Уязджаць у ЕС можна грамадзянам краіны, дзе колькасць хворых не перавышае 25 чалавек на 100 000 жыхароў. У Беларусі па стане на 3 чэрвеня колькасць хворых COVID-19 складае 474 чалавекі на 100 000 жыхароў.
Грамадзяне краін з такой эпідсітуацыяй могуць уехаць толькі з даведкай аб адсутнасці COVID-19. Міністэрства аховы здароўя гатова іх выдаваць. Прайсці тэст і атрымаць даведку можна з аплачаным білетам туды і назад, паведамляе toursoyuz.by.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…