Навіны

Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз верш пра Колю

«[Дырэктар] сказаў, што як настаўнік я маю права на думкі наконт сыстэмы адукацыі, але я ня маю права як настаўнік крытыкаваць уладу, што наша задача — абслугоўваць ідэалёгію, якая ёсьць. І пакуль я не выказвалася на адрас першай асобы, то гэта разумелі, а цяпер не разумеюць», піша С**бода.

Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.

«Як дырэктар навучальнай установы я прымаю рашэньне, працягваць ці не працягваць кантракт, — адказаў Радыё С**бода дырэктар Смалявіцкай раённай гімназіі Дзяніс Дубаневіч на просьбу пракамэнтаваць сытуацыю з Ганнай Севярынец. — Больш нічога на гэты конт камэнтаваць ня буду».

Верш Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» быў апублікаваны на сайце Радыё С**бода 6 чэрвеня.

5-гадовы працоўны кантракт Ганны Севярынец заканчваецца 17 жніўня.

«Я доўга думала, ці рабіць гэтую сытуацыю публічнай, — тлумачыць Ганна, чаму рашылася расказаць пра гэта. — Але пасьля я зразумела, што калі нічога не скажу і проста ў верасьні перайду на іншую працу, то дзецям ці мала што скажуць — «звольнілася, знайшла лепшае». Толькі гэтая думка мяне насамрэч прымусіла выказацца, бо я разумею, што назад дарогі няма. На жаль, бо я б, вядома, да дзяцей вярнулася. Але я проста не хачу, каб дзеці думалі, што я іх «прамяняла на нешта».

Яна кажа, што пасьля таго як людзі даведаліся пра яе звальненьне, прапановы працы паступаюць. «Але для мяне тут галоўнае, каб дзеці разумелі, што я іх ня кінула», — тлумачыць Ганна Севярынец.

Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменьніца, дасьледніца, аўтарка некалькіх кніг з гісторыі беларускай літаратуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025