Новости

У Беларусі - 50 265 захварэлых на каранавірус. СААЗ: Сітуацыя ў свеце пагаршаецца, трэба адсочваць кантакты

На 9 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 50 265 выпадкаў каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаны 24 506 пацыентаў, 282 чалавекі з дыягназаваным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі выявілі 812 новыя выпадкі COVID-19, паводле афіцыйных звестак памерлі 6 чалавек, 626 пацыентаў выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 644 160 тэстаў. За апошнія суткі — 11 126, з іх 7,3% былі станоўчымі.

Сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце пагаршаецца, хоць у Еўропе яна паляпшаецца, адзначыў на брыфінгу генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус, піша ТАСС.

«ВОЗ атрымала паведамленні аб амаль 7 млн выпадках [заражэння каронавірусам] ў свеце і пра амаль 400 тыс. памерлых», — сказаў ён.

«Амаль 75% учорашніх выпадкаў адносяцца да 10 дзяржаў, у асноўным у Амерыцы і Паўднёвай Азіі, — адзначыў ён. — Мы бачым таксама, што расце колькасць выпадкаў COVID-19 у раёнах Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі», — сказаў кіраўнік СААЗ.

9 чэрвеня СААЗ склікае анлайн-нараду па адсочванні кантактаў тых,. хто заразіўся каранавірусам, са здаровымі. Кіраўнік СААЗ падкрэсліў, што адсочванне кантактаў «застаецца асноўным элементам рэагавання» на пандэмію. Разам з тым лічбавыя інструменты кантролю «могуць быць праблематычнымі для прыватнай жыцця».

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025