Новости

У Беларусі пацвердзілі 47 751 выпадак каранавіруса. САЗ пашырыла рэкамендацыі па нашэнні масак

Па стане на 6 чэрвеня ў Беларусі афіцыйна пацвердзілі 47 751 выпадак каранавіруса, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 23 015 пацыентаў, 263 чалавекі з выяўленым раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі дыягнаставалі 883 новыя выпадкі COVID-19, па афіцыйных звестках памерлі 4 чалавекі, 949 пацыента выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі праведзена 609 671 тэстаў. За апошнія суткі - 12 658 з іх 7% выявіліся станоўчымі.

На спад захворванне COVID-19 пайшло ў Мінску, Мінскай і Віцебскай абласцях, паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан 5 чэрвеня, піша T*T.BY.

5 чэрвеня Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала новыя рэкамендацыі адносна нашэння ахоўных масак. Яны сталі больш строгімі. Цяпер у раёнах з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй СААЗ рэкамендуе насіць маскі ўсім медыкам ва ўсіх аддзяленнях бальніц і паліклінік, а не толькі тым, хто працуе з каранавірусам.

Маскі трэба насіць людзям, старэйшым за 60 гадоў і тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі, — там, дзе фізічнае дыстанцыяванне немагчыма.

Урадам СААЗ рэкамендуе заахвочваць нашэнне масак для ўсіх там, дзе шырока распаўсюджана перадача, а фізічнае дыстанцыяванне абцяжарана: у грамадскім транспарце, у крамах ці ў іншых абмежаваных або перапоўненых памяшканнях.

Маскі з тканіны (шматразовыя) павінны складацца як мінімум з трох слаёў розных матэрыялаў.

Раней СААЗ рэкамендавала нашэнне масак тым, хто захварэў, і кантактным асобам пры неабходнасці выйсці з хаты, а таксама тым, хто даглядае за хворымі.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус нагадаў, што толькі маскі не абароняць ад COVID-19, яны карысныя як частка комплекснага падыходу ў барацьбе з інфекцыяй.

Хроніка каранавіруса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

Лідчанка хацела праз суд забараніць сваяку граць у казіно

Жыхара Ліды ў судзе хочуць абмежаваць у наведванні ігральных устаноў і ўдзелу ў азартных гульнях.…

26 лютага 2025

Барацьба з птушкамі ў Гродне: адно з прадпрыемстваў будзе іх адпужваць

"Гроднаэнерга" купляе прыладу для адпужвання птушак. Яна не дазволіць ім садзіцца на элементы паветраных ліній…

26 лютага 2025

«Графік працы 2 праз 363?». Лыжны схіл ў Каробчыцах зачынілі праз дзень працы — пацяпленне ні пры чым

У гарналыжным комплексе ў Каробчыцах закрылі і лыжную трасу. Яе адкрылі пасля закрыцця цюбінгавай, але ўжо…

26 лютага 2025

У Ваўкавыскім раёне мужчына падмануў кліентаў на 205 тысяч рублёў праз ІП жонкі. Яна нічога не ведала

Суд Ваўкавыскага раёна вынес прысуд мужчыну, які падмануў 72 чалавекі на суму больш за 205…

26 лютага 2025

У Гродне адкрыўся 20-ы міліцэйскі ваенна-патрыятычны клуб для дзяцей

У міліцэйскім ваенна-патрыятычным клубе будуць вучыць дзяцей і падлеткаў узростам ад 11 да 17 гадоў.…

25 лютага 2025

«Настальгія ў вашых руках». Гродзенцы па фатаграфіях узнаўляюць мініяцюрныя пакоі з дзяцінства

Сям'я Алега і Аксаны з Гродна зрабіла ў падарунак унуку мініяцюрную хатку. Цяпер кожны дзень…

25 лютага 2025