Фота: vk.com/eb_fireshow
Фаершчыкі з арганізацыі «Ergo Bibamus» могуць страціць памяшканне для фаер-школы, таму што за яго няма чым плаціць. З-за пандэміі школу не адкрылі. Фаершчыкі просяць гродзенцаў падтрымаць іх праз краўдфандынг.
З лістапада тэатр агню «Ergo Bibamus» арандуе малую спартыўную залу ў СШ № 6 Гродна. Аплачваць арэнду залы і камунальныя паслугі планавалі з грошай, выручаных за заняткі ў школе фаера. Набор дзяцей планавалі адкрыць у красавіку, але з-за пандэміі яго адклалі.
Запасным варыянтам падтрымання залы былі выступы на прыватных замовах. З-за каранавіруса заказчыкі іх адмяняюць.
Зараз у памяшканні заканчваюць рамонт.
— З праблемай самі мы не справімся, таму вырашылі паспрабаваць сабраць грошы на MolaMola, — сказала Hrodna.life кіраўнічка тэатра агню «Ergo Bibamus» Анастасія Роўба.
У планах сабраць 2 000 BYN. Пакуль сабралі 595 BYN.
Чаму б не зарабляць на анлайн-занятках, пытаюцца ў каментарах на MolaMola. Па-першае, у інтэрнэце ёсць урокі ад сусветных гуру фаер-шоў, у якіх прасцей павучыцца, сказала Анастасія. Па-другое, патрэбны рэквізіт і свабодная прастора, каб пачаць займацца.
Школу фаера для дзяцей ад 10 гадоў усё ж плануюць адкрыць у пачатку восені. Павучыцца фаеру могуць і дарослыя, калі набяруцца групы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…