Якое жыллё пабудуюць і як будзе хадзіць грамадскі транспарт у раёне вуліцы Соламавай і Ласасянкі, прапануюць вырашыць гродзенцам. З 5 па 29 чэрвеня пройдуць грамадскія абмеркаванні па праекце.
Падчас абмеркавання плануюць:
- вызначыць тып і параметры жылой забудовы;
- удакладніць тэрыторыі грамадскага прызначэння;
- вызначыць транспартнае і інжынернае забеспячэнне на праектаванай тэрыторыі;
- выпрацаваць рэгламенты асваення тэрыторыі.
Участак размешчаны ў паўднёва-заходнім раёне горада — у зоне фармаванай жылой шматкватэрнай забудовы. Тэрыторыя абмежаваная з поўначы і з усходу шматкватэрнай жылой забудовай мікрараёна «Фолюш», з поўдня — камунальнай забудовай уздоўж вул. Суворава, з захаду — ракой Ласасянка і тэрыторыяй вайсковай часткі, паведамляе сайт гарвыканкама.
У склад камісіі гарвыканкама могуць уключыць прадстаўнікоў ініцыятыўнай групай жыхароў Фолюша або юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць у мікрараёне. Уключыць могуць не больш за тры чалавекі ад ініцыятыўнай групы і толькі да 18 чэрвеня 2020 года.
Дзе можна пакінуць свае прапановы?
Экспазіцыя праекта размесціцца з 5 па 19 чэрвеня з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 у вестыбюлі будынка ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама па адрасе: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, г. Гродна, тэл.
Праект прэзентуюць 10 чэрвеня ў 16.00 у будынку ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, каб.1.
Заўвагі і прапановы прымаюцца з 5 чэрвеня 2020 года па 29 чэрвеня 2020 года па наступных адрасах:
- Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна, па электроннай пошце arhitektura@gorod.grodno.by або выкарыстоўваючы сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by;
- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна, тэл. 72 02 71-сакратар камісіі Барэйка Вольга Уладзіміраўна.
Падвядзенне вынікаў грамадскага абмеркавання пройдзе на пасяджэнні камісіі Гродзенскага гарвыканкама 6 ліпеня 2020 года. Інфармацыя аб выніках правядзення грамадскага абмеркавання будзе размешчана на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама grodno.gov.by і ў сродках масавай інфармацыі да 15 ліпеня 2020 года.