1 чэрвеня з трала ваенных упаў цяжкі вайсковы бульдозер. Гэта адбылося на вуліцы Горкага, насупраць рынку “Карона”, паведамляюць чытачы “АўтаГродна”.

Трал вёз цяжкую тэхніку ў бок Гожскага палігона. Насупраць “Кароны” бульдозер па нейкіх прычынах апынуўся на асфальце, пашкодзіўшы і дарожнае пакрыццё, і бардзюры з газонам. Верагодна, ён з’ехаў з трала ў момант павароту з вуліцы Багуцкага на Горкага, паведаміў чытач “АўтаГродна”.

Ніхто не пацярпеў, а ваенная тэхніка рухалася ў суправаджэнні ваеннай аўтамабільнай інспекцыі (ВАІ). Грузавік з платформай завяршаў манеўр на забараняльны сігнал святлафора, перад гэтым аўтамабіль ВАІ выехаў на скрыжаванне з уключанымі пробліскавымі маячкамі чырвонага і сіняга колеру.

Відаць, што гусеніца бульдозера на платформе ўжо ў момант павароту стаяла не на пляцоўцы, выступаючы за яе. Калі вайскоўцы з’ехалі, на асфальце засталіся лужыны ад алею – ён цёк як з бульдозера, так і з трала.

https://youtu.be/JWCwfWms94s

Предпросмотр(откроется в новой вкладке)

https://youtu.be/WJb97nOIwVE
В Гродно военные уронили бульдозер фото 1 июня 2020