У Беларусі на 1 чэрвеня зарэгістраваныя 43 403 (+847) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 18 776 (+262) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 240 (+5) пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Усяго праведзена 553 377 тэстаў.

У Ленінскім раёне на сённяшні дзень каля 500 чалавек на самаізаляцыі. Лічба штодня вар'іруецца. На 1 чэрвеня у Ленінскім раёне складзена 15 пратаколаў. Парушальнікі атрымалі штрафы ад 10 базавых велічынь.

Людзей кантралююць медработнікі і міліцыя, распавёў Павел Лапато, інспектар службы аховы правапарадку і прафілактыкі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна. У асноўным міліцыя кантралюе людзей, якія прыбылі з краін з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. А таксама кантакты першага ўзроўню і людзей з пацверджаным COVID-19 на хатнім лячэнні.

За што будуць судзіць?

Калі чалавек парушыў правілы самаізаляцыі, складаюць пратакол, які накіроўваюць у суд. Судзіць будуць па артыкуле 23.4 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, якая не падпарадкаваная яму па службе». Яна цягне накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Як абараняюцца ў рэйдах?

Тройчы на тыдзень сфармаваныя рэйдавыя групы з супрацоўнікаў міліцыі і спецыялістаў санэпідслужбы наведваюць тых, хто знаходзіцца на карантыне.

Абараняюцца яны ад каранавіруса з дапамогай захавання сацыяльнай дыстанцыі і індывідуальных сродкаў абароны: масак, пальчатак. Супрацоўнікі заўсёды маюць пры сабе дэзінфікуючыя сродкі. Кожны дзень, заступаючы на змену, міліцыянты вымяраюць тэмпературу і на працягу дня сочаць за самаадчуваннем. Па магчымасці вядуць дыялог з тым, каго правяраюць, па тэлефоне, а не асабіста.

Хроніка каранавіруса ў Гродне