Жаночы панк-гурт «Messed Up» з Гродна выклаў запіс свайго міні-канцэрта, у якім загрануў тэму каранавіруса.
З-за каранавіруса ў гурта было адменена шмат выступаў. Іх відэа, якое з’явілася ў сетцы 26 траўня, гэта своеасаблівы міні-канцэрт.
«Каб гэты час зрабіць трохі карацейшым, мы вырашылі запісаць міні-
канцэрт на нашай рэпетыцыйнай кропцы. Мы зайгралі для вас некаторыя нашы песні, а таксама новую песню, якая яшчэ не выпушчана».
У запісе пад відэа дзяўчыны адзначаюць, што Беларусь — адна з дзвюх краін у Еўропе, дзе не было каранціну. Яны лічаць, што з-за гэтага людзі тут не ў бяспецы.
«На шчасце, нягледзячы на ўсю прапаганду па ТБ, людзі разумеюць рэальную пагрозу і спрабуюць абараніць сябе, нават калі ім прыходзіцца хадзіць на працу, у школу ці ва ўніверсітэт.
Мы стараемся выкарыстоўваць гэты дзіўнае час з карысцю. Паколькі ў нас няма карантыну, мы можам лёгка наведваць рэпетыцыі і займацца творчасцю, хоць стараемся па магчымасці абмяжоўваць кантакты», — пішуць дзяўчаты.
Чытайце таксама: «Феминизм зацепил в 15 лет». Интервью с солисткой «Messed Up» на тему гендера
Messed Up — жаночы панк-гурт з Гродна, які з’явіўся ў 2015 годзе. За 5 гадоў існавання гурт выступаў з канцэртамі ў Беларусі і іншых краінах.
Якія яшчэ песні запісвалі гродзенцы пра каранавірус?
Гродзенскія школьнікі ў сярэдзіне сакавіка запісалі відэа з песняй, дзе ёсць такія словы: «Мы фашистов победили, победим и эту тварь». Пра дзіўную песню школьнікаў нават распавяло тэлебачанне.
Сябар рэдакцыі Hrodna.life Яраслаў Семінскі любіць імправізаваць. Ён можа напісаць песню за 30 хвілін. Так ён і напісаў трэк «Отдыхает рутина в жажде карантина» на мелодыю «Feel» Робі Уільямса.
З песняй пра каранавірус у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся яшчэ адзін чытач. Хлопца зваць Арсень Палубенцаў, ён навучаецца ў адным з каледжаў горада. Відэа з песняй «Слушай ВОЗ, а не людей», ён выклаў на YouTube 13 красавіка. Але праз месяц выдаліў.
21 траўня гродзенскі рок-гурт «Соцыум» прадставіў сваю песню «Эдэм» пра барацьбу з каранавірусам. Група прысвяціла кампазіцыю медыкам.