Сэрвіс Яндэкс. Таксі запускае ў Гродне новы тарыф «Камфорт». Паездкі па ім выконваюць машыны Škoda Rapid, Kia Rio, Volkswagen Jetta ў добрым стане, распавядаюць у фірме.
Кошт паездкі па «Камфорту» пачынаецца ад 3 рублёў. Напрыклад, прыблізна за 3 рублі можна даехаць ад караоке «Чемпи» да кінатэатра «Кастрычнік». Паездка ад «Еўраопта» на вуліцы Дамброўскага да Драмтэатра будзе каштаваць каля 4 рублёў. Аплаціць можна наяўнымі або банкаўскай картай у дадатку.
«Камфорт» стаў трэцяй паслугай Яндэкс.Таксі ў Гродне. У горадзе можна замовіць аўтамабіль па больш даступным тарыфе «Эканом», па якім кошт пачынаецца ад 2,5 рублёў. Таксама ў дадатку ёсць паслуга «Дастаўка», з дапамогай якой карыстальнікі могуць перадаваць блізкім усё неабходнае, а невялікія кампаніі — адпраўляць кліентам замовы.
Яндэкс.Таксі працуе ў Гродне з верасня 2018 года. Сёння скарыстацца сэрвісам можна ў 21 горадзе Беларусі, уключаючы ўсе абласныя цэнтры. У сакавіку мінулага года Яндэкс. Таксі ўвяло дадатковае бясплатнае страхаванне жыцця і здароўя пасажыраў і кіроўцаў у краіне. Страхоўка аўтаматычна распаўсюджваецца на ўсе паездкі, замоўленыя праз дадатак