Гродзенскі абласны драматычны тэатр у чэрвені адновіць паказы спектакляў, паведамілі БЕЛТА ў тэатры. Там забяспечаць сацыяльнае дыстанцыяванне. Гледачоў пры наведванні тэатра просяць выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны: маскі і пальчаткі.

Новы сезон 2 чэрвеня адкрые камедыя «Деньги как дождь», на 4 чэрвеня ў афішы камедыя «На всякого мудреца довольно простоты». У пятніцу, 5 чэрвеня, гледачам прапануюць сямейную драму «Время и семья», на суботу запланаваны паказ камедыі «Sex, любовь и налоги». Квіткі ўжо ў продажы.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі 73-ы тэатральны сезон быў завершаны датэрмінова — у красавіку. Замест летніх месяцаў трупа пайшла ў адпачынак вясной. У гэты час спектаклі з рэпертуару розных гадоў можна было паглядзець на YouTube-канале тэатра.