Навіны

«Закрыццё ПВТ у Гродне — вялікая памылка». Прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала выказаўся пра рэгіянальныя цэнтры

Не развіваць філіялы Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) у рэгіёнах — вялікая памылка. Без філіялаў страцілася адчуванне кам’юніці, якое павінна ствараць дзяржава. Так выказаўся на сустрэчы з актывам у Гродне Валерый Цапкала, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Валерый Цапкала 23 мая прыехаў у Гродна на сустрэчу са сваім актывам. Ён адказаў на пытанні гродзенцаў і расказаў, чаму не крытыкуе ўладу і як будзе змагацца з фальсіфікацыямі выбараў. А таксама выказаўся аб развіцці ПВТ у рэгіёнах.

Цапкала Валерый Вільямавіч

  • нарадзіўся 22 лютага 1965 года ў Гродне;
  • ініцыятар стварэння і шматгадовы кіраўнік Парку высокіх тэхналогій;
  • з 2018 года прымае ўдзел у развіцці Інавацыйнага цэнтра Mirzo Ulugbek Innovation Center у Ташкенце (Узбекістан), створанага па мадэлі ПВТ;
  • аўтар трох кніг: «Дорогой дракона» (аб эканамічным развіцці постіндустрыяльных краін Паўднёва-Усходняй Азіі), «Код Бессмертия» (пра таямніцу смерці і ўваскрашэння чалавека), «Парк высоких технологий: 10 лет развития»;
  • аб удзеле ў выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе Цапкала абвясціў у 8 траўня. ЦВК зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу;
  • для ўдзелу ў выбарах прадаў дом за Нацыянальнай бібліятэкай. , участак для забудовы Валерый Цапкала атрымаў у арэнду на эксклюзіўных умовах за 231 рубель на год, а кошт і выбар падрадчыка для будаўніцтва дома выклікалі пытанні ў органаў.

Філіял Парку высокіх тэхналогій у Гродне адкрыўся вясной 2016 года. Ён размясціўся ў цэнтры горада на тэрыторыі больш за 1,5 тысяч кв.м. у будынках, якія раней належалі пагранатраду. У Гродзенскім ПВТ налічваецца каля двух дзясяткаў рэзідэнтаў. Сярод самых буйных — EPAM Systems, INSTINCTOOLS, Itransition, IntexSoft, Exposit. Сярод кліентаў гродзенскіх фірмаў - кампаніі амаль з 89 краін свету.

— Я вельмі рады, што пачаў працу філіял ПВТ у Гродне. Воінская часць была ў поўнай разрусе (гаворка пра будынак, які добраўпарадкавалі за кошт ПВТ — Hrodna.life), правялі мадэрнізацыю будынка і напоўнілі яго жыццём, — сказаў на сустрэчы Валерый Цапкала.

У жніўні 2019 года аддзел рэгіянальнага развіцця Парку высокіх тэхналогій па Гродзенскай вобласці аптымізавалі і перавялі ў Мінск. Прасцей кажучы, ПВТ у Гродне цяпер кіруецца з Мінска. У Гродне застаўся працаваць Адукацыйны цэнтр ПВТ, які ўключае IT-Academy для дарослых і ITeen Academy для дзяцей.

— Кіраўніцтва прыняло рашэнне не развіваць рэгіянальныя цэнтры ПВТ. Не буду каментаваць прычыны. Думаю, гэта памылка. Я з гэтым не згодны, — кажа палітык.

— У адным інтэрв'ю вы казалі, што дзякуючы ПВТ у Мінску з’явілася праслойка больш багатых людзей, з-за чаго змяніўся сам горад: з’явіліся кафэ, рэстараны і іншыя месцы, дзе людзі могуць выдаткаваць грошы. А ў Гродне адбылося тое ж самае?

— Я думаю так. Усё ж такі ў Гродне з’явілася шмат кампаній. Толькі ў EPAM чалавек 400 працуе. Гэта ўсё людзі, якія добра зарабляюць. Сolliers.com праводзіў аналіз арэнды офіснай нерухомасці ў Мінску. 60% нерухомасці арандуецца кампаніямі-рэзідэнтамі ПВТ. Лічыце, што як мінімум 60% загрузкі рэстаранаў ідзе за кошт IT.

Я не валодаю статыстыкай па Гродне. Але мне здаецца, калі браць па колькасці насельніцтва ў працэнтных суадносінах, то яна прыкладна такая ж. Я думаю, на 50% загрузку офісаў і рэстаранаў забяспечваюць айцішнікі.

Я планаваў ва ўсіх абласных цэнтрах зрабіць філіялы ПВТ.

— Што Гродна страціў з ПВТ?

— Я думаю, страцілася адчуванне кам’юніці. Хтосьці павінен вакол сябе арганізоўваць IT-кампаніі. Лепш гэта будзе дзяржава як нейтральны бок. Калі гэта пачне рабіць прыватная кампанія, іншыя кампаніі могуць успрыняць гэта як канкурэнцыю. У аб’яднанні прыватнага бізнесу я і бачыў ролю адміністрацыі ПВТ. Бізнес фармуляваў бы патрэбы рынку, таму што гэтыя людзі знаходзяцца на фронтлайне і лепш адчуваюць гэта. А дзяржава павінна слухаць людзей і спрабаваць развіваць ключавыя кампетэнцыі, садзейнічаць іх развіццю. Дзяржава нейтральна і зацікаўлена ў тым, каб кампаніі развіваліся.


Чытайце таксама: Як зрабіць Гродна і Гродзеншчыну багацей: 5 ідэй Валерыя Цапкалы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Па паўкіло бульбы і хлеба. Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ІЧУ

Міліцыя Гродна шукае пастаўшчыка абедаў у ізалятар часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС. З 2011 года ежу…

22 студзеня 2025

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025