Фота: patan.by
22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.
Паводле інфармацыі Hrodna.lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у сябе, але паляпшэнняў не наступіла. Яму было 50 гадоў.
Сярод патолагаанатамаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, кажуць судмедэксперты.
У 1994 годзе Міхаіл Зубрыцкі скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў у Гродзенскім абласным клінічным патолагаанатамічным бюро — спачатку на пасадзе ўрача-патолагаанатама, з 1999 года — загадчыка аддзялення, з 2009 — начальніка бюро. Быў галоўным патолагаанатамам Гродзенскай вобласці.
Член Беларускага Навуковага Таварыства патолагаанатамаў. У 2007 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 2018 прысвоена вучонае званне дацэнта, паведамляецца на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Аўтар 141 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 3 інструкцый па ўжыванні, 2 ЭУМК для студэнтаў, 1 патэнт на вынаходствы.
Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.
Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні блізкім.
На 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каранавіруса. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць звесткі з разбіўкай па рэгіёнах. Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, якія перахварэлі на каранавірус. Упершыню аб смерці пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй у Гродне Hrodna.life стала вядома 13 траўня.
В Гродно от коронавируса умерла первая пациентка
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…