22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

Паводле інфармацыі Hrodna. lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у сябе, але паляпшэнняў не наступіла. Яму было 50 гадоў.

Сярод патолагаанатамаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, кажуць судмедэксперты.

Даведка

У 1994 годзе Міхаіл Зубрыцкі скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў у Гродзенскім абласным клінічным патолагаанатамічным бюро — спачатку на пасадзе ўрача-патолагаанатама, з 1999 года — загадчыка аддзялення, з 2009 — начальніка бюро. Быў галоўным патолагаанатамам Гродзенскай вобласці.

Член Беларускага Навуковага Таварыства патолагаанатамаў. У 2007 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 2018 прысвоена вучонае званне дацэнта, паведамляецца на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Аўтар 141 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 3 інструкцый па ўжыванні, 2 ЭУМК для студэнтаў, 1 патэнт на вынаходствы.

Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.

Рэдакцыя Hrodna.life выказвае спачуванні блізкім.

На 24 красавіка ў Гродзенскай вобласці было 347 выпадкаў каранавіруса. Пасля гэтага Міністэрства аховы здароўя перастала публікаваць звесткі з разбіўкай па рэгіёнах. Па дадзеных на 5 траўня, з медыцынскіх устаноў вобласці выпісалі ўжо 142 чалавека, якія перахварэлі на каранавірус. Упершыню аб смерці пацыента з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй у Гродне Hrodna.life стала вядома 13 траўня.

В Гродно от коронавируса умерла первая пациентка

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане 10 верасня ў Беларусі пацверджана 73 591 выпадак каранавіруса (189 за апошнія суткі), ачунялі 72 203 пацыенты, памёрлі 732 чалавекі (6 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне