Новы гаспадар піўзавода абследуе яго на ступень аварыйнасці будынка і падвалаў, пабудаваных у 1877 годзе. Даследаванне завершыцца ў чэрвені з усімі высновамі і рэкамендацыямі. Пасля гэтага інвестар прыступіць да дэмантажу струхлелых прыбудоў ад больш позняга перыяду. Пра гэта паведаміў «ГП» намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык.
Паралельна ўладальнік замовіў эскізны праект будучай пляцоўкі піўзавода з улікам захавання старога будынка 19 стагоддзя і падвалаў, якія вядуць да рэчышча Нёмана.
Пасля экспертызы пачнуцца работы па вычышчэнні пляцоўкі былога піўзавода ад непатрэбных будынкаў, затым — падрыхтоўчыя работы па рэалізацыі новага праекта. Што там будзе, замежны інвестар пакуль трымае ў таямніцы. Кажуць, жывое піва па старых рэцэптах у Гродне варыць будуць.
Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экапрамэнерга». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння яго па рашэнні суда ў лютым 2017 года вярнулі ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама.
У траўні 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яе аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапаноўвалі патэнцыйным інвестарам. 26 сакавіка 2020 года стала вядома, што будынак выкупілі. Пакупніка пакуль так і не раскрылі.
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…