Тры выпадкі каранавірусу ёсць у СШ № 36 Гродна. Два класы сышлі на каранцін, частка выкладчыкаў - кантакты першага ўзроўню. Афіцыйнай інфармацыі бацькі не атрымалі, заняткі ў школе пакуль не адмянілі, паведамляе ў Facebook Андрэй Пачобут, бацька аднаго з вучняў школы.
Адкуль стала вядома пра каранавірус ў школе?
Каранавірус пацвердзілі ў супрацоўніка тэхперсаналу. У трэцім класе захварэў вучань і яго мама. Дзяцей і настаўніцу на два тыдні адправілі на самаізаляцыю. У чацвёртым класе ў мамы — каранавірус, у дзіцяці ўзялі аналіз. Шмат настаўнікаў на бальнічным, але атэстацыя вучня праводзіцца толькі пры асабістай прысутнасці, паведамляе адзін з папулярных тэлеграм-каналаў.
«Каранавірус пацверджаны ў аднаго супрацоўніка тэхперсаналу школы № 36 у Гродне. Шмат настаўнікаў на бальнічным, але дзяцей зазываюць у школу. Атэстацыя за чацвёртую чвэрць толькі пры асабістай прысутнасці, нават пры наяўнасці адной ацэнкі», — пішуць у папулярным тэлеграм-канале 14 траўня.
«У нас новыя выпадкі хваробы ў школе № 36, — распавёў жыхар Гродна 15 траўня тэлеграм-каналу. — У трэцім класе захварэў хлопчык і ягоная мама. Дзяцей і настаўніцу на два тыдні адправілі на самаізаляцыю. У чацвёртым класе ў мамы — каранавірус, у дзіцяці ўзялі аналіз. Ён усе дні хадзіў у школу. Сёння ў іх ніхто не вучыцца, калі пацвердзіцца, іх таксама ізалююць. Аднаго з настаўнікаў таксама адправілі на самаізаляцыю, бо ён працаваў з гэтымі дзецьмі. Таму урокаў фізкультуры не будзе»
Бацька вучня: два класа на карантыне
Андрэй Пачобут пацвярджае тры выпадкі каранавірусу і каранцін у двух класах.
— Але, як гэта прынята ў Беларусі, у нас поўны недахоп афіцыйнай інфармацыі. Цішыня. Заняткі павінны праводзіцца ў панядзелак (18 траўня — Hrodna.life). Бессэнсоўна чакаць пробліск сумлення ў беларускіх чыноўнікаў.
Андрэй спадзяецца, што інфармацыя аб каранавірусе дойдзе да бацькоў вучняў і яны не адправяць дзяцей у школу, якая стала ачагом інфекцыі.
Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).